«Эпоха вікінгаў» — праект «Легендарныя эпохі» запрашае ў Дудуткі
Праект "Легендарныя эпохі" закліканы ў інтэрактыўным фармаце распавесці пра самыя цікавыя эпохі, падзеі і людзей Беларусі. Кожныя выходныя на тэрыторыі музейнага комплекса "Дудуткі" будзе праходзіць інтэрактыўная праграма, якая адлюстроўвае пэўны гістарычны перыяд або падзеі.
21 лістапада праграма будзе прысвечана эпохе вікінгаў на тэрыторыі Беларусі (ІХ-ХІ стст)!
Дзесяць стагоддзяў таму па землях сучаснай Беларусі праходзіў легендарны гандлёвы шлях "З вараг у грэкі", які злучаў Балтыйскае мора і Візантыйскія землі. На шляху ваенных і гандлёвых караванаў скандынаваў паўсталі першыя буйныя гарады — Полацк і Віцебск. А разам з таварамі, якiя перавозілі кноры і драккары па беларускіх рэках, на нашы землі прыйшла і культура паўночных народаў.
У гарадах, размешчаных уздоўж шляху, актыўна развіваўся гандаль і рамёствы. Але гісторыя шляху "З вараг у грэкі" — гэта яшчэ і гісторыя суперніцтва паміж Кіевам і Ноўгарадам, гісторыя шматлікіх ваенных канфліктаў за права гэты шлях кантраляваць...
У праграме мерапрыемства: • відовішчныя паядынкі на халоднай і дрэўкавай зброі • дэманстрацыя тактыкі бою IX стагоддзя, "Круг Локі", "Круг Одзіна" • шоу скандынаўскіх музыкаў • гульні вікінгаў • інтэрактыўныя блокі • лучны, арбалетны цірі шмат іншага!
Праграмы ў межах праекта «Легендарныя эпохі» проходзяць кожную суботу з 12.00 да 17.00.
***
Фармат праекта «Легендарныя эпохі» аб'ядноўвае некалькі разнапланавых мерапрыемстваў у межах агульнай канцэпцыі:
• Паказальныя выступы рэканструктараў • Пастановачныя паядынкі, дэманстрацыя тактыкі і тэхнікі бою розных гістарычных перыядаў • Выступы музычных калектываў з праграмай канкрэтнага гістарычнага перыяду • Удзел рамеснікаў, майстар-класы па традыцыйных рамёствах • Інтэрактыўныя блокі з наведвальнікамі мерапрыемства • Адкрытыя лекцыі з удзелам гісторыкаў, этнографаў
Расклад гістарычных праграм у межах праекта «Легендарныя эпохі» на лістапад:
21.11.20 — Эпоха вікінгаў. (IX-XI ст.)28.11.20 — Сярэднявечча. Рыцарскі турнір (XIII-XVст.)
Больш інфармацыя на dudutki.by.