Дзень вышыванкі пройдзе ў Мінску

На пачатку кастрычніка ў Мінску плануецца Дзень вышыванкі — фестываль беларускай культуры.



dzien_vyszyvanki.jpg

Да ўдзелу запрашаюцца ініцыятывы і арганізацыі, творчыя людзі і смелыя праекты, так ці інакш звязаныя з сучаснай ці традыцыйнай культурай.
Мэта фестывалю: паказаць, што вышыванка — гэта стылёва і адметна!
У праграме фестывалю:
— кірмаш вышыванак і рэчаў з гістарычнай, народнай і нацыянальнай сімволікай;
— нацыянальнае тату і бодзі-арт;
— зона беларускіх настольных гульняў;
— музычная частка;
— майстар-класы.
Пра час і месца будзе паведамлена на афіцыйных старонках у Фэйсбуку і Вконтакте.