Дзявочнік у Цёткі — паэтычна-акустычны канцэрт
21 лістапада (пятніца) мінская Бібліятэка імя Цёткі і Паэтычны тэатр АРТ. С. запрашаюць на вечарыну, у якой удзельнічаюць толькі дзяўчаты.
![collage.jpg collage.jpg](/img/v1/news/full/collage.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У праграме: паэзія — Аксана Спрынчан і Віка Трэнас, музыка — Вольга Акуліч і Наталля Нікіціна.
Пачатак у 18.00. Уваход вольны. Хлопцы сярод гледачоў вітаюцца!