Два беларускія фільмы ўганаравалі на фестывалі ў Славаччыне
Дзве дакументальныя стужкі — «Каўчэг Заіра Азгура» і «Званар» — уганаравалі на XVIII Міжнародным фестывалі лакальных тэлеканалаў
«Залаты жабрак», што адбываўся 12–16 чэрвеня ў Кошыцэ, Славаччына. У фестывалі ўдзельнічалі фільмы і праграмы з 21 краіны.
«Каўчэг Заіра Азгура», які ў 2010 г. для тэлеканалу «Белсат» зняў Андрэй Куціла, ушанавалі адмысловым дыпломам журы.
Дзве дакументальныя стужкі — «Каўчэг Заіра Азгура» і «Званар» — уганаравалі на XVIII Міжнародным фестывалі лакальных тэлеканалаў «Залаты жабрак», што адбываўся 12–16 чэрвеня ў Кошыцэ, Славаччына. У фестывалі ўдзельнічалі фільмы і праграмы з 21 краіны.
«Каўчэг Заіра Азгура», які ў 2010 г. для тэлеканалу «Белсат» зняў Андрэй Куціла, ушанавалі адмысловым дыпломам журы.
Яшчэ адзін беларускі дакументальны фільм «Званар», які на «Беларусьфільме» зняла Кацярына Махава, атрымаў галоўную ўзнагароду ў катэгорыі «Прадзюсарская
кампанія». Фільм Кацярыны Махавай, які летась узнагародзілі на фестывалі «Лістапад» у Мінску, паказвае постаць 80-гадовага беларускага званара і традыцыю званарства ў нашай
краіне.
Фільм Андрэя Куцілы «Днюка», які беларускі дакументаліст таксама зняў для «Белсату», на гэтым жа фестывалі ў 2010 г. узнагародзілі галоўным прызам у катэгорыі
«Лакальнае тэлебачанне».
«Такім чынам, на фестывалі ў Кошыцэ цягам трох гадоў беларускія дакументальныя фільмы два разы атрымалі галоўныя ўзнагароды», — адзначае Андрэй Куціла.
«Міжнародныя ўзнагароды даказваюць, што падзеі, якія паказваюць беларускія дакументалісты, зразумелыя і блізкія ў Славаччыне», — дадае Сяргей Пеляса, рэдактар цыклу
дакументальных фільмаў «Невядомая Беларусь» тэлеканалу «Белсат».
У фільме «Каўчэг Заіра Азгура» звычайная экскурсія па музеі народнага скульптара БССР Заіра Азгура раптам ператвараецца ў люстэрка, дзе мы назіраем не толькі за гісторыяй краіны
праз пластыку мастацкіх вобразаў, але і самі за сабою. Гэты фільм — назіранне за назіральнікамі. Лёгкі дотык дзяцей, жорсткія, недаверлівыя, часам саркастычныя погляды дарослых, замілаваныя
або пакрыўджаныя назіранні пенсіянераў ажыўляюць на імгненне скульптуры Леніна, Сталіна, Маркса і сотні іншых дзеячаў савецкага мінулага.
Глядзіце фільм «Каўчэг Заіра Азгура» он-лайн на сайце «Белсату».
Паводле Belsat TV press service
Фота: Андрэй Куціла (трэці справа), Кацярына Махава (другая справа)