Бартосік і Вайцюшкевіч — з дабрачынным канцэртам на сядзібе Партыі БНФ — 31 ліпеня
У чацвер, 31 ліпеня, беларускія барды Зміцер Бартосік і Зміцер Вайцюшкевіч выступяць з дабрачынным канцэртам салідарнасці з Рыгорам Кійко.
Рыгор Кійко
Канцэрт пачнецца а 18.00 у Мінску ў сядзібе Партыі БНФ па адрасе Чарнышэўскага, 3.
Нагадаем, беларускі мастак Рыгор Кійко — у бядзе. У выніку цяжкага захворвання спадару Рыгору патрабуюцца дарагія лекі і складаная аперацыя, якую робяць толькі за мяжой. Яго сябры і
паплечнікі просяць дапамагчы сабраць сродкі на аперацыю і лекі для Рыгора Кійко.