Art Open Air ад праекта «На Zabore» пройдзе ў Гродне 8 верасня
Выставы, майстар-клас, кінапрагляд пад адкрытым небам — усяго восем незвычайных мерапрыемстваў чакаюць у гэты дзень гарадзенцаў.
Усё пачнецца ў 14 гадзін з адкрыцця выставы «На Zabore» ў выставачнай зале па вуліцы Ажэшкі.
"Алычовае дрэва цудаў" заквітнее ў мастацкай галерэі “Крыга” ў 16.30.
Там жа ў 17.00 адкрыецца выстава Руслана Вашкевіча (праект “Белы кітаец”).
У 17.30 у “Крызе” стартуе майстар-клас па арыгамі і інтэрактыўнае мерапрыемства “Размалюй-ка!”.
Урачыстае ўзнагароджанне пераможцы конкурса «На Zabore» адбудзецца ў 18.30.
У 19.00 усіх ахвотных “Крыга” запрашае на «Безумное чаепитие».
Скончыцца гэты незвычайны дзень кінапраглядам пад адкрытым небам стужкі Такешы Кітана “Ахілес і чарапаха”.
Пачатак — 20.00.
Арт-праект Zabor ўпэўнена пакарае беларускія гарады, дзе выстаўляе працы сучасных беларускіх мастакоў на галоўных агароджах горада. Такая смелая акцыя ў стылі паблік-арт прыйшлася да спадобы жыхарам і гасцям нашай краіны — Zabor падарожнiчае з аднаго горада ў іншы I прыцягвае ўсё больш і больш гледачоў.
Конкурс На Zabore сярод гарадзенскіх мастакоў, які ладзіўся пры партнёрскай падтрымцы галерэі «Крыга», скончыўся 29 ліпеня.
Пераможцамі папярэдніх этапаў конкурса ў Віцебску, Гомелі і Магілёве сталі Аляксандр Дасужаў (Віцебск), Аляксандр Сушкоў (Гомель), Юрый Несцярук (Магілёў). Гарадзенскі пераможца будзе абвешчаны 8 верасня.