«Арт Сядзіба» запускае праграму #моваздома.
«Арт Сядзіба» запускае праграму пра беларускую мову: #моваздома. Гэта не паўнавартасны курс беларускай мовы, а кароткі агляд самых частых і прыкрых памылак.

«Арт Сядзіба» навучыць не блытаць сабе і сябе, двух і дзвюх ды пакажа іншыя частыя памылкі ў беларускай мове.
Праграма прызначаная для тых, хто хоча размаўляць правільна. Аўтары тлумачаць правілы больш простымі словамі, каб вы запомнілі іх. Цяпер, калі чуеце і бачыце памылку, можаце смела дасылаць гэтыя відэа сябрам і знаёмым.
Першы выпуск прысвечаны словам сабе і сябе. Абяцайце больш іх не блытаць.