«Аrche» не дазваляюць перарэгістравацца

Алесь Пашкевіч не выключае, што часопіс пачне выходзіць за межамі Беларусі. Такое рашэнне прынялі ў Міністэрстве інфармацыі 12 снежня. Выконваючы абавязкі галоўнага рэдактара Алесь Пашкевіч не выключае, што часопіс пачне выходзіць за межамі Беларусі.  



archelp_1_.jpg

У лістападзе журналісты, што працавалі над выданнем «Arche-Пачатак», накіравалі ў Мінінфарм просьбу — зрабіць заснавальнікам і выдаўцом часопіса ТАА “Гайсак і перарэгістраваць выданне.

Прычына адмовы — неадпаведнасць заяўленага галоўнага рэдактара (цяперашняга в. а. галоўнага рэдактара «Аrche» Алеся Пашкевіча) кваліфікацыйным патрабаванням. Маецца на ўвазе пяцігадовы стаж працы на кіраўнічых пасадах адпаведнага профілю (патрабаваньні Дадатку да пастановы Мінпрацы РБ ад 31.08.2000 №120).

"Мы падалі на перарэгістрацыю ў сувязі з сумнавядомымі падзеямі, што прывялі да блакавання рахунку рэдакцыі. Пасля гэтага выхад часопіса быў паралізаваны. Па факце дзейнасці “старой" рэдакцыі вядзецца праверка Дэпартамента фінансавых расследаваньняў, і чым усё скончыцца — пакуль невядома. Таму мы і вырашылі абнавіць рэдакцыю — у надзеі аднавіць нармальны выхад часопіса", — распавёў прэс-службе ГА “БАЖ сп. Пашкевіч.

“Пакуль што нашы спадзевы не спраўдзіліся. Але ў любым выпадку мы на гэтым не спынімся. Мы не выключаем і варыянту выхаду часопіса за межамі Беларусі", — кажа сп. Пашкевіч.
БАЖ/ав