Журналісты СТВ і АНТ скардзяцца, што чыноўнікі не даюць каментарыі і інтэрв'ю
У незалежных СМІ час ад часу можна прачытаць, што той ці іншы высокі службовец адмовіўся даваць каментарыі. Высвятляецца, што ў дзяржаўных выданнях абсалютна аналагічныя праблемы. Накіпела ў
карэспандэнткі СТВ Вольгі Петрачэўскай.
«Часам, каб атрымаць паўхвілінны каментарый, патрэбна дамаўляцца тыдзень», — сказала журналістка.
Адзін з герояў сюжэта, карэспандэнт АНТ Дзмітрый Сеўчанка пагаджаецца, што таксама сутыкаўся з такімі выпадкамі. Як прыклад расказаў пра спробу атрымаць каментарый у Міністэрстве адукацыі ў сувязі з
гібеллю школьнікаў у рэгіёнаў.
«Нам сказалі, што ў Міністэрстве ёсць чыноўнікі, які можа каментаваць, але яго зараз няма на месцы».
Потым журналістка тэлефануе ў Міністэрства ЖКГ, прэс-сакратар асабліва не гарыць жаданнем размаўляць, перанакіроўваючы да намесніка міністра Генадзя Трубілы. Маўляў, пішыце звароты, а вам адкажуць.
«Пра якую аператыўнасць можа весціся гаворка?» — кажа аўтарка.
Зрэшты, на асабістым прыёме Трубіла прыняў здымачную групу СТВ, хоць не ведаў, што яго здымаюць скрытай камерай.
Старшыня Стаўбцоўскага райвыканкама Уладзімір Місько ўвогуле крычаў на СТВшнікаў: «Зачыніце дзверы». Прычым, патрабаванне сваё паўтарыў неаднакроць.
Журналістка робіць выснову, што мясцовы чыноўнік звыкся размаўляць з журналістамі толькі з прыемных нагод, а тут яго хацелі папытацца, чаму ў маленькай вёсцы няма вады і яе ніхто не збіраецца
рамантаваць.
Зрэшты, былі прадстаўленыя і прыклады добрай працы прэс-службаў. Напрыклад, Міністэрства транспарту, а таксама Аляксандра Ластоўскі з мінскай міліцыі, якія заўсёды гатовы даць каментарый, ці
дапамагчы іншым чынам журналістам.
Паводле Нашай Нівы