Зорны дождж пройдзе над Беларуссю ў панядзелак увечары

Магутны метэарытны паток Персеіды дасягне свайго максімуму 12 жніўня з 21.15 да 23.45 паводле беларускага часу.  



1312790463_espectaculares_04.jpg

На небе будзе з’яўляцца да 100 метэораў за гадзіну, інфармуе БЕЛТА.

Метэоры ўяўляюць сабой невялікія часціцы міжпланетнага рэчыва памерамі ад пясчынак да гарошын. Яны ўваходзяць у зямную атмасферу на хуткасці каля 20 кіламетраў за секунду на вышыні і практычна імгненна згараюць, пакідаючы на небе прыгожы яскравы след. Найбольш яскравыя метэоры могуць свяціцца да некалькіх секунд.

Персеіды — адзін з наймагутнейшых і найбольш вядомых патокаў, які ўзнікае, калі Зямля ўваходзіць у пылавы след каметы Свіфта-Туля. Метэоры гэтага патоку можна назіраць з 17 чэрвеня па 24 жніўня.

euroradio.fm