Зміцер Дашкевіч на волі! (фота, відэа)

Дзясяткі людзей сустрэлі сёння з раніцы Змітра Дашкевіча, што выйшаў з гродзенскай турмы. Яго выпусцілі на волю каля 6.30 раніцы. Сярод сустракаўшых былі журналісты, сябры, а таксама жонка Дашкевіча Наста.



img_9945243_rr.jpg

Каб выказаць сваю салідарнасць з палітычным вязнем Змітром Дашкевічам, у Гродна з’ехалася моладзь з усёй краіны.  Цягам ночы пад муры гродзенскай турмы прыязджалі людзі з Мінску,  Ліды, Баранавічаў, Салігорску, Магілёва і Брэста ў надзеі сустрэць Змітра на волі.

За дзень да апошніх прэзідэнцкіх выбараў 2010 года лідар “Маладога Фронту” Зміцер Дашкевіч быў абвінавачаны ў злосным хуліганстве і асуджаны на 2 гады турмы. Нібыта “пацярпелыя” нават не прысутнічалі ў час судовага разбіральніцтва. Пазней Дашкевіча засудзілі яшчэ да аднаго года зняволення.

Пасля вызвалення з гарадзенскай турмы Зміцер Дашкевіч не лічыць, што гэта ласка ўладаў.

У час зняволення кантактаў з іншым палітычным вязнем гродзенскай турмы Мікалаем Аўтуховічам у яго не было.

Паводле Змітра Дашкевіча, лісты і незалежная прэса, якія дасылалі яму сябры, вельмі дапамагалі ў турме:

У першую чаргу я б хацеў падзякаваць усім за падтрымку, за лісты, за малітвыгэта самае важнае для чалавека, які знаходзіцца з таго боку нашай агульнай турмы, усведамляць, што цябе падтрымліваюць. Усё астатняе ўжо па меры сілаў пераадольваецца, цяжкане цяжка, можа і не так проста, але ж не Калыма, таму дзякуй Богу. Я заявіў, што збіраюся займацца тым, чым займаўся.

На пытанне, ці не збіраецца ён з'ехаць з Беларусі, як гэта зрабілі некаторыя палітыкі, Зміцер адказаў адмоўна.

Сярод асуджаных, а таксама адміністрацыі ўстановаў, дзе за тры гады быў Зміцер, ён сустрэў шмат людзей, якія яго падтрымлівалі маральна.

1_dash1.jpg

1_dash2.jpg

1_dash4.jpg

1_dash5.jpg

1_dash6.jpg

1_dash7.jpg

1_dash8.jpg

 

Фота Савелія Малчанава

Беларускае Радыё Рацыя


Відэа  — euroradio.fm