Затрыманы яшчэ адзін фанат-антыфашыст

4 красавіка 19-гадоваму мінчуку Дзмітрыю Цыхановічу патэлефанавалі з Галоўнага ўпраўлення барацьбы з арганізаванай злачыннасцю.

3ef14113208a532ebef7d7250d716e91.jpg


Праваахоўнікі прапанавалі яму забраць канфіскаваныя пад час вобшуку рэчы. Вядома, што на фанатах спецыялізуецца трэці аддзел ГУБАЗу.
Дадому хлопец не вярнуўся. Пра гэта belsat.eu паведамілі сябры Дзмітрыя. Інфармацыю пацвердзілі праваабаронцы.
Вядома, што Дзмітрый быў адным з 20 прыхільнікаў футбольнага клубу «Партызан», у якіх 22 сакавіка адбыліся вобшукі па справе «хуліганства». Хлопец праходзіў па справе як сведка.
Нагадаем, што 29 чэрвеня 2014 года адбылася бойка на прыпынку «Універсам» на вуліцы Несцерава ў Мінску, а пасля невядомыя разбілі шкло ў тралейбусе і распылілі газ.
Крымінальную справу распачалі паводле арт. 339 «Хуліганства», частка 2, пазней змянілі на частку 3 гэтага артыкулу. Абвінавачаныя Ілля Валавік і Вадзім Бойка могуць трапіць у турму на 10 гадоў. Шкода за разбітае шкло складае Br 280 000. Ніхто з пацярпелых пасажыраў не атрымаў сурʼёзна не пацярпеў.
belsat.eu