Затрыманага ўчора ўвечары журналіста Арцёма Ляву адпусцілі з міліцыі без пратаколу

Сярод затрыманых учора ў Мінску на плошчы Незалежнасці быў і журналіст Арцём Лява. Уранку Арцёма  вызвалілі без складання пратаколаў.

Фота з Facebook арцёма Лявы

Фота з Facebook арцёма Лявы

Арцёма Ляву затрымалі пасля асвятлення пратэстнай акцыі на плошчы Незалежнасці. Журналіст дайшоў да сваёй машыны, прыпаркаванай на вуліцы Камсамольскай. Праз некалькі хвілін машыну заблакаваў мікрааўтобус сілавікоў.

Арцёма Ляву затрымалі і разам з машынай даставілі ў Кастрычніцкі РАУС. Усю ноч Арцём мусіў правесці ў міліцыі.

Сваякам міліцыянты таксама не паведамілі, што журналіст у іх, напісаў у Facebook Барыс Гарэцкі.

А 7 раніцы Арцёма Ляву вызвалілі без складання пратаколаў. На развітанне спыталі: «Ну вы ж да нас прэтэнзій не маеце?»