Затрымалі лекара-анколага, які прыйшоў падтрымаць настаўнікаў у Міністэрства адукацыі

25 жніўня пасля акцыі ў падтрымку настаўнікаў затрымалі лекара-анколага Дзмітрыя Аляксандрава. 

teachers_20200825_brush_013_20200825154839_4e2a8130.jpg

Гэтую інфармацыю TUT.BY пацвердзіла яго жонка Віялета Кашаед.
Днём 25 жніўня Віялета і Дзмітрый прыйшлі да Міністэрства адукацыі, каб падтрымаць настаўнікаў. Калі яны вярталіся да сваёй машыне, з мікрааўтобуса выбегла шэсць супрацоўнікаў АМАПу і затрымалі Змітра, піша телеграм-канал «Матолька дапамажы». Дзе знаходзіцца муж, Віялета не ведае. Паводле звестак праваабаронцаў з пазбаўленага рэгістрацыі цэнтра «Вясна», ён у ізалятары на Акрэсціна.
Дзмітрый Аляксандраў працуе анколагам-хірургам у РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Аляксандрава. Як паказана на сайце медустановы, ён з'яўляецца высокакваліфікаваным спецыялістам, валодае поўным аб'ёмам хірургічных умяшанняў, што выконваюцца ў аддзяленні пухлін галавы і шыі.
Нагадаем, што нядаўна Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў школах не павінны выкладаць тыя, хто не падзяляе прынцыпы дзяржаўнай ідэалогіі. 25 жніўня настаўнікі выйшлі на акцыю пратэсту каля будынка Міністэрства адукацыі. Да іх далучыліся бацькі і іншыя неабыякавыя людзі. Усяго сабралася некалькі сотняў чалавек, яны клікалі на сустрэчу міністра адукацыі Карпенку, але чыноўнік да настаўнікаў не выйшаў. Замест гэтага да будынка пад'ехалі аўтазакі і вадамёты.

Паводле tut.by