У Мінску і рэгіёнах 27 жніўня затрымалі больш за 260 чалавек

У Мінску 27 жніўня было затрымана больш за 260 чалавек, каля 50 з іх — журналісты. Яшчэ пяць чалавек затрымалі ў рэгіёнах. Частку пасля складання пратаколаў адпусцілі



118597568_323071518932828_4400047920851832820_n_logo_1_logo.jpg

Паводле звестак праваабаронцаў “Вясны”, у чацвер падчас акцыі на плошчы Незалежнасці быў затрыманы 261 чалавек. Яшчэ пяць чалавек былі затрыманыя ў рэгіёнах.

Таксама ўчора былі затрыманыя каля 50 журналістаў. Зрэшты, прэс-служба МУС паведаміла, што іх не затрымалі, а «даставілі ў Кастрычніцкае РУУС горада Мінска для праверкі дакументаў, якія пацвярджаюць законнасць іх прафесійнай дзейнасці».

Аднак на волю выйшлі не ўсе "дастаўленыя". Усяго цяпер затрыманымі застаюцца чатыры журналіста: журналісты «Белсату» Кацярына Андрэева і Максім Гарчанок, фатограф Аляксандр Васюковіч, аператар «Настоящего времени» Андрэй Ярашэвіч. Сёння павінен адбыцца суд — на журналістаў склалі пратаколы паводле арт 23.34 (парушэнне парадку правядзення несанкцыянаванага масавага мерапрыемства).

Праваабаронцы паведамляюць, што усяго пасля складання пратаколаў позна ўвечары і ноччу ў Мінску адпусцілі каля 100 чалавек.

Паводле news.tut.by