Замежныя жаніхі ацэньваюць нават стан зубоў беларусак
Як бы прыгожа ні выглядалі гісторыі пра замежных «прынцаў», якія зрабілі жыццё мясцовых папялушак цудоўным і бесклапотным, праўда жыцця заўсёды больш суровая. Прычым яшчэ на стадыі адбору.
Супрацоўніца шлюбнага агенцтва распавяла «Мінскаму кур'еру», як за 10 тысяч даляраў да замежніка прыводзяць «камплект» нявест, і навошта насамрэч
замежнікамі нашы дзяўчаты.
Прама скажам, адбор прэтэндэнтак на «крыштальны чаравічак» выглядае зусім не рамантычна.
У шлюбным агенцтве распавялі, што за тое, каб прыехаць і пазнаёміцца з выбранніцай, замежныя жаніхі плацяць да 10 тысяч долараў. Як правіла, спыняюцца на здымнай кватэры — так
танней. Некаторыя жывуць у Мінску тыднямі, кожны дзень іх знаёмяць з рознымі нявестамі. Часам агледзіны нагадваюць кастынг: да замежніка прыводзяць «камплект» нявест, якіх ён
папярэдне адабраў па фотаздымках. Дамы па адной падыходзяць да патэнцыйнага жаніха на так званую ацэнку знешнасці, характару.
Але, як ні сумна гучыць, большасць замежных візіцёраў разглядаюць будучую жонку як тавар. Ацэньваюць здароўе, стан зубоў. Бо выдаткі на лячэнне будуць ісці з сямейнага бюджэту.
Ды і нагода, якае штурхае замежнікаў шукаць жонку за «марамі-акіянамі», далёка не такая рамантычная.
Па словах супрацоўніцы шлюбнага агенцтва, адна з прычын, па якой замежныя «прынцы» імкнуцца ажаніцца на нашых дзяўчатах, — за іх не хочуць выходзіць замуж
мясцовыя дамы. Ажаніўшыся ж на сімпатычнай славянцы, такі кавалер перастае быць няўдачнікам у вачах навакольных.
Да таго ж многія жаніхі да гэтага часу ўпэўнены, што нашы суайчынніцы ходзяць у сябе на радзіме бедныя і галодныя, мараць выйсці замуж за замежніка, з'ехаць і нараджаць яму дзяцей.
Па словах Вольфганга з Гановера, які больш за год у пошуках нявесты карыстаецца паслугамі мінскіх агенцтваў, у Германіі знайсці добрую жонку — праблема. Большасць мясцовых
жанчын — феміністкі, якія думаюць толькі пра кар'еру. А нашы дзяўчаты добрыя, усмешлівыя і, галоўнае, непатрабавальныя. Брат Вольфганга пяць гадоў таму ажаніўся, яго
выбранніца з Бабруйска. Зараз сямейства жыве ў Гановеры, у іх падрастае дачка.
А Вольфганг да гэтага часу бабылём ходзіць, бо патрабаванні ў яго відавочна завышаныя: патрэбна прыгажуня, якая марыць аб кар'еры хатняй гаспадыні і не хоча мець у шлюбе дзяцей.
«Ці вядзеце вы статыстыку удалых шлюбаў?» — пацікавіўся карэспандэнт у шлюбным агенцтве. Адказу не было.
gazetaby.com