За вызваленне ксяндза Лазара падпісаліся больш за 750 чалавек

Петыцыю Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі за тэрміновае вызваленне з СІЗА КДБ каталіцкага святара, пробашча барысаўскай парафіі Спаслання Святога Духа Уладзіслава Лазара за чатыры дні падпісалі ўжо больш за 750 чалавек.



lazar_3_1.jpg

Тыя, хто не пакуль не падпісаўся за вызваленне ксяндза, можа зрабіць гэта тут.

Нагадаем, у СІЗА КДБ больш за два месяцы знаходзіцца каталіцкі святар, пробашч парафіі Спаслання Святога Духа ў Барысаве Уладзіслаў Лазар. У чым яго вінавацяць незразумела, бо увесь гэты час, нягледзячы на патрабаванні грамадства і ажыятаж у СМІ, КДБ настойліва захоўвае маўчанне па дадзенай справе.

БХД заклікае вернікаў-каталікоў і ўсіх беларусаў далучацца да акцыі салідарнасці і дасылаць лісты на адрас: 220050, Мінск, а/c 8, СІЗА КДБ, Лазару Уладзіміру Міхайлавічу.

 
Прэсавая служба БХД