За допуск аўтамабіля да дарожнага руху, магчыма, прыйдзецца дадаткова плаціць
Прапановы ўрада аб падатковай палітыцы на 2014 год прадугледжваюць магчымасць увядзення пошліны за допуск аўтамабіля да дарожнага руху.
Паводле словаў намесніка начальніка галоўнага ўпрўлення бюджэтнай палітыкі міністэрства фінансаў Алега Селіверстава, плацёж будзе разовым і сплачвацца як з грузавікоў, так і з легкавікоў.
Урад мяркуе, што пошліна будзе складаць 3-5 базавых велічыняў на год. Гэта 390-650 тысяч рублёў.
nn.by