Выкарыстанне непадрыхтаваных штрэйкбрэхераў на «Гродна Азот» можа прывесці да катастрофы

Першасная арганізацыя Беларускага Незалежнага прафсаюза работнікаў «Нафтана» адрэагавала на паведамленні аб адпраўцы работнікаў наваполацкага прадпрыемства на «Гродна Азот». Пра гэта піша "Салідарнасць".

grodno_azot_1408_3.jpg


Як паведамлялася раней, у Гродна прыехалі каля 30 штрэйхбрэхераў, частка з якіх, як мяркуецца, супрацоўнікі "Нафтана".
— Мяркуецца, што новыя аботнікі падрыхтоўку за пару дзён і ўжо ў канцы тыдня здадуць экзамен, каб на наступным тыдні прыступіць да працы. Але афіцыйная стажыроўка нашых спецыялістаў да здачы экзамену доўжыцца шэсць месяцаў! — удакладнілі ў стачкаме "Гродна Азот".
Ліст навапалачан пачынаецца са слоў падтрымкі супрацоўнікам «Гродна Азота»:
— Мы салідарныя з вамі ў барацьбе за нашы агульныя правы на свабоду слова, свабоду выбару, магчымасць працаваць у бяспечных умовах і без якога-небудзь ціску.
У незалежным прафсаюзе «Нафтана» перасцерагаюць:
— Непадрыхтаваныя, няпрофільныя спецыялісты — "штрэйкбрэхеры" небяспечныя для самога прадпрыемства і нясуць пагрозу нанясення шкоды маёмасці завода, жыццю і здароўю іншых работнікаў.
У лісце падкрэсліваецца, што ні адзін з чальцоў БНП не паедзе на ваша прадпрыемства ў якасці так званых штрэйкбрэхераў:
— Не толькі з меркаванняў салідарнасці, але і з прычыны разумення крайняй важнасці бяспечнай працы вашага складанай і небяспечнай вытворчасці і велізарнай адказнасці за магчымыя катастрафічныя наступствы.
У лісце з Наваполацка таксама нагадваюць аб нядаўняй публікацыі ў газеце "Веснік Нафтана" звароту гендырэктара "Нафтана" Андрэя Сайко да супрацоўнікаў "Гродна Азота".
На думку прадстаўнікоў нафтанаўскай пяршоўкі, дадзены зварот «адлюстроўвае пазіцыю кіраўніцтва, якое прадстаўляюць выключна працадаўцы»:
— Наколькі нам вядома, ніхто не пытаўся меркавання сябраў працоўнага калектыву, нягледзячы на іх прафсаюзную прыналежнасць.

naftan0311.jpg