Выйшаў на волю яшчэ адзін палітвязень, шматдзетны бацька з Кобрына

Праваабаронцы паведамляюць пра вызваленне з калоніі палітвязня Віталя Жука з Кобрына.

__1_wide.png

Шматдзетны бацька быў асуджаны за тое, што ў жніўні 2020 напісаў каментар пра Лукашэнку

Віталь Жук — жыхар Кобрына. Яму прысудзілі 1,5 года калоніі за каментар у «ВКонтакте». Паведамленне было напісана ў жніўні 2020 года.

Пакаранне Віталь адбываў Бабруйскай калоніі (калонія №2). У калоніі яго некалькі разоў змяшчалі ў штрафны ізалятар, а потым адправілі ў ПКТ на 5 месяцаў — да канца тэрміну.

17 снежня 2022 г. палітвязень цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю.

Гэта чацвёрты палітычны зняволены, пра вызваленне якога стала вядома сёння. Раней паведамлялася, што на волю вышлі брэсцкія блогеры Сяргей Пятрухін і Аляксандр Кабанаў, а таксама пчаляр-паэт Мікола Папека.