Пчаляр-паэт Мікола Папека выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін

Пра вызваленне Міколы Папекі паведамілі праваабаронцы. Сёння ён выйшаў на волю з магілёўскай калоніі № 15, цалкам адбыўшы тэрмін.

_yncv6.jpg


Мікалай Папека — паэт і пчаляр з Пружанаў. Вядомы таксама як краязнаўца. Заснаваў сваю «Мядовую прэмію»: штогод ацэньваў літаратурныя творы і ўручаў пераможцам у якасці прызу 16 кілаграмаў мёду. Лаўрэатамі гэтай незвычайнай прэміі станавіліся беларускія і замежныя літаратары.

Нагадаем: Міколу Папеку асудзілі на два гады абмежавання волі з накіраваннем у пенітэнцыярную ўстанову адкрытага тыпу за тое, што нібыта браў удзел у карагодзе на скрыжаванні праспекта Машэрава і бульвара Касманаўтаў у Брэсце 13 верасня 2020 года. У пачатку красавіка яму ўзмацнілі пакаранне і перавялі з «хіміі» ў калонію на 8,5 месяца.


«Карагодная справа» — самы буйны і аб’ёмны палітычны працэс у Беларусі, які праводзіўся ў Брэсце.

Некалькі тысяч пратэстоўцаў супраць скандальных жнівеньскіх прэзідэнцкіх выбараў, якіх сілавікі выцеснілі з месца звычайнага іх збору і знаходжання — плошчы Леніна — пайшлі праспектам Машэрава, занялі плошчу перад помнікам касманаўту Пятру Клімуку і цягам гадзіны вадзілі там карагоды і спявалі песні пратэсту, чым, паводле меркавання беларускіх праваахоўнікаў, груба парушылі грамадскі парадак і нанеслі страты гораду і прадпрыемствам. Іх разагналі вадамётам — нечуваная яшчэ нядаўна не для абласнога цэнтра — для Беларусі нават — падзея. Па «Карагоднай справе» было асуджана больш за сто чалавек.

Мікола Папека абскарджваў свой прысуд, прайшоў у Беларусі ўсе належныя інстанцыі. Вынік чаканы: паўсюль адмова.

Вядома, што ў калоніі Мікалай адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні.

Прапануем вашай увазе адно з краязнаўчых даследаванняў Мікалая: