Верхні горад Мінска будзе пешаходнай зонай адпачынку ўвесь год

Узімку пешаходная зона ў Верхнім горадзе Мінска будзе працаваць у тэставым рэжыме.



2992_b1252659625.jpg

Пра гэта паведаміў падчас прамой тэлефоннай ліній галоўны інжынер КСЭУП «Мінская спадчина» Міхаіл Жых.

Гэта гістарычнае месца павінна быць прыцягальным для гараджан і гасцей сталіцы ў любую пару года. Там будуць арганізаваны комплексныя мерапрыемствы з прыцягненнем клубаў гістарычнай рэканструкцыі, тэатраў і самадзейнасці, творчых саюзаў, майстроў народных промыслаў. Усё гэта трэба звязаць з надвор'ем і прапанаваць наведвальнікам мерапрыемствы на адкрытым паветры.

— Гэтай зімой гэта пройдзе ў тэставым рэжыме, — распавёў Міхаіл Жых. — Паспрабуем прыцягнуць мінчан разнастайнымі зімовымі мерапрыемствамі. Паглядзім і прааналізуем, што з прапанаванага было цікава наведвальнікам, ад чаго варта адмовіцца, дзе трэба дапрацаваць маршрут. Гэта дазволіць задзейнічаць пешаходную гістарычную частку Мінска цэлы год, а таксама станоўча адаб'ецца на прыцягненні турыстаў.

"Мінск - навіны"