Вярхоўны суд прызнаў законнай нерэгістрацыю МХД

Вярхоўны суд Белрусі 10 красавіка адмовіў у рэгістрацыи ГА "Маладыя хрысціянскія дэмакраты". Як адзначыла старшыня аргкамітэту МХД Марына Хоміч, адмова не стала нечаканасцю.



11071405.jpg

"Гэтая адмова паказвае, што судовай сістэмы ў Беларусі няма, а Канстытуцыя нічога не каштуе. У Беларусі любая альтэрнатыва, нават у сферы грамадскіх арганізацый, пад забаронай. Тым не менш мы будзем працягваць нашу працу, каб гэтая альтэрнатыва праўладным арганізацыям у нашай краіне была", — падкрэсліла Марына Хоміч.

Нагадаем, Для адмовы былі знойдзеныя тры падставы. Першая з іх заключаецца ў тым, што, паводле Мінюста, заснавальнікі ў дакументах нібыта напісалі несапраўдныя дадзеныя пра свае месцы працы, а значыць, яны маўляў не прысутнічалі на ўстаноўчым сходзе. У спіс тых, хто нібыта падаў несапраўдныя звесткі, патрапіла і намесніца старшыні МХД Вольга Кавалькова, якая была сакратаркай сходу.
 

Другая прычына для адмовы — дакументы, якія патрабаваў Мінюст насуперак заканадаўству і якія МХД адмовілася прадстаўляць, у тым ліку дамову з арандатарам памяшкання. 

Самай жа абсурднай стала трэцяя прычына. Па версіі Мінюста, ставаральнікі МХД у статуце арганізацыі парушылі закон Рэспублікі Беларусь аб правапісе беларускай мовы, у прыватнасці параграфы 33 і 63 пра напісанне вялікіх літар і двукоссяў у назве арганізацыі.

Прэсавая служба БХД