#velcombegom абвяшчае SunRun Challenge: больш за 13 мільёнаў кіладжоўляў у дапамогу дзецям

У самы доўгі дзень года – 21 чэрвеня – стартуе новы этап дабрачыннага праекта #velcombegom, які рэалізаваны па ініцыятыве кампаніі velcom. У межах SunRun Challenge усе аматары бега змогуць кінуць выклік сваім асабістым дасягненням і пры гэтым дапамагчы дзецям: кожны кіламетр дыстанцыі будзе ператвораны ў кілаваты добрай энергіі, а іх грашовы эквівалент – пералічаны на дабрачынныя мэты.

run.jpg

Праект #velcombegom у 2018 годзе праходзіць пад дэвізам SunRun Challenge – і гэта не выпадкова: сонечнымі называюць дзяцей, якія нарадзіліся з сіндромам Даўна, на дапамогу якім і будуць збіраць сродкі ў гэтым годзе. Бенефіцыярам дабрачыннай акцыі стане ДУ «Дзіцячы дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця». У гэтай сацыяльнай установе пастаянна жывуць дзеці, якім патрэбны асаблівае даглежанне, бытавое і медыцынскае абслугоўванне і сацыяльна-працоўная адаптацыя. Сумеснымі намаганнямі удзельнікам праекта належыць прабегчы 50 000 кіламетраў (што адпаведна 13 180 000 кДж ці 3365 кВт/ч «энэргіі дабра»), і тады кампанія velcom пералічыць на рахунак дома-інтэрната 50 000 рублёў.

«У нашым доме-інтэрнаце жывуць дзеці ўзростам ад 4 да 18 гадоў. Усе яны розныя, але ўсіх аб'яднае галоўнае – патрэбнасць у асаблівай уваге і нераўнаважным стаўленні з боку асяроддзя. Дзеці штодзень атрымліваюць весь комплекс сацыяльных паслуг – нашыя супрацоўнікі робяць усё магчымае, каб дапамагчы ім жыць паўнацэнным жыццём. Штогод з бюджэту горада выдзяляюцца немалыя грошы на патрэбы нашай установы. Але жыццё не стаіць на месцы, пастаянна з'яўляецца новае, больш дасканалае і адаптаванае пад нашых дзяцей абсталяванне, якое ў поўнай меры дазволіць задзейнічаць увесь патэнцыял нашых дзяцей. Калі дзякуючы #velcombegom будзе сабрана запланаваная сума, яно будзе набыта. А таму вельмі хочацца спадзявацца, што праект падтрымае як мага большая колькасць беларусаў», – адзначыў дырэктар ДУ «Дзіцячы дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця» Андрэй Ждановіч.

У гэтым годзе ў залік акцыі пойдуць кіламетры, якія яе ўдзельнікі прабягуць з 21 па 24 чэрвеня. Каб зрабіць свій унёсак у добрую справу, усім жадаючым трэба проста выходзіць на прабежкі, а пасля рабіць публікацыі ў сацыяльных сетках з пазначэннем свайго рэзультата і хэштэгам #velcombegom.

«Любую энэргію важна кіраваць на якую-небудзь карысную справу. І бег – не выключэнне. Ян можа прынесці карысць не толькі чалавеку, які ім займаецца, але і многім іншым. Мы прапаноўваем пераўтварыць энэргію кожнага ўдзельніка SunRun Challenge у адрасную дапамогу дзецям. У гэтым годзе наша актыўнасць праходзіць пад знакам сонца, і хочацца спадзявацца, што беларусы будуць так жа шчодра дзяліцца сваёй душэўнай цеплынёй і энэргіяй дзеля дапамогі «сонечным» дзецям», - адзначыў начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый velcom Мікалай Брэдзелеў.

Праект #velcombegom – дабрачынная спартыўная ініцыятыва кампаніі velcom, накіраваная на дапамогу дзецям і дзіцячым медыцынскім установам і адначасова на папулярызацыю здаровага ладу жыцця сярод беларусаў. Забегі #velcombegom праводзяцца штогод, пачынаючы з 2015 года.

#velcombegom з'яўляецца адной з найбольш маштабных сацыяльных ініцыятыў velcom. Па выніках мінулых дабрачынных забегаў фінансавую дапамогу атрымалі ДУ «Рэспубліканскі цэнтр рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў» Міністэрства труда і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь (2015 г.), Івянецкая школа-інтэрнат для дзяцей з праблемамі апорна-рухальнага апарата (2016 г.), спецыялізаваныя інтэрнаты ў Рэчыцы і Асіповічах (2016 г.), Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр дзіцячай хірургіі (2017 г.), Рэспубліканская дзіцячая бальніца медыцынскай рэабілітацыі (2017 г.).