Валянцін Стэфановіч з-за кратаў: «Ім мяне больш няма чым палохаць»
«Я ўжо не баюся, бо я ўжо ў турме», — напісаў праваабаронца Валянцін Стэфановіч.
Палітзняволены праваабаронца
Валянцін Стэфановіч даслаў ліст на волю, у якім падзяліўся сваімі думкамі наконт
свабоды, страху і турмы.
«Турма зацягвае, чалавек да ўсяго прызвычайваецца, яна ўжо не палохае цябе. Вось і я ўжо не баюся, бо я ўжо ў турме. Менавіта таму я нікуды не паеду адсюль. Я застануся тут, бо калі з'еду — ужо ніколі сюды не вярнуся. А ім мяне больш няма чым палохаць, бо турмы я ўжо не баюся. Такое вось маё рашэнне.
Хто казаў, што праваабарона — гэта прыемная праца, паездкі, сустрэчы з цікавымі людзьмі і гэтак далей? Не, яна бывае і вось такой — бясконцае сядзенне ў турме, без надзеяў і без вызваленняў».
Сябра Рады Праваабарончага цэнтру "В*сна", віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Валянціна Стэфановіча арыштавалі 14 ліпеня 2021 года. У той дзень да Валянціна з вобшукам прыйшлі сілавікі, канфіскавалі ўсю тэхніку, а самога праваабаронцу павезлі на допыт, пасля чаго змясцілі пад варту.