Універсам «Фрунзенскі» перадумалі зносіць, у ім адкрыюць супермаркет Mart Inn
Знос будынка, у якім амаль 40 гадоў размяшчаецца універсам «Фрунзенскі», адмяняецца.
У сярэдзіне студзеня магазін закрыюць на рамонт, які будзе доўжыцца прыкладна 3 месяцы, паведамляе minsknews.by
Пасля гэтага прадпрыемства працягне сваю дзейнасць у абноўленым інтэр'еры і пад іншай назвай.
Крама стане адным з аб'ектаў гандлёвай сеткі Mart Inn і будзе працаваць пад адпаведным брэндам.
На месцы «Фрунзенскага» меркавалі пабудаваць новы офісны цэнтр
Даведачна:
Універсам «Фрунзенскі» сыграў прыкметную ролю ў гісторыі сталічнага гандлю. Адкрыты ў 1975 годзе, ён стаў першым у БССР і трэцім у СССР універсальным харчовым
магазінам самаабслугоўвання, прасцей кажучы - універсамам. Цяпер яго гандлёвая плошча складае каля 1200 м2, а ўся тэрыторыя прадпрыемства - больш за 4000 м2.
Савецкая гастранамічная піктаграфія. Універсам «Фрунзенскі»
Літоўская гандлёвая сетка Mart Inn вядомая тым, што ад пачатку працы ў Беларусі іх крамы і рэклама афармляюцца выключна па-беларуску. У
кампаніі патлумачылі такі выбар даніной павагі да нашай краіны, а таксама жаданнем вылучыцца сярод іншых гандлёвых аператараў.
Афармленне аддзелу кулінарыі ў жодзінскай краме Mart Inn