Уладзь Яроменак патрапіў у шпіталь

Самаадчуванне актывіста Маладога Фронту Уладзіміра Яроменка пагоршылася пасля судовага пасяджэння.



jaromenak.jpg

Маладафронтавец выклікаў хуткую дапамогу, лекары зафіксавалі падвышаны артэрыальны ціск і павезлі актывіста ў шпіталь.

Нагадаем, сёння хлопцу дадалі яшчэ 3 сутак адміністратыўнага арышту за парушэнне прэвентыўнага нагляду. Рашэнне прыняў суд Першамайскага раёну Мінска.


Прэс-служба «Маладога Фронту»