Уладальнікі Карты паляка, якія пераедуць у Польшчу, будуць штомесяц атрымліваць 140 еўра
Прынятыя парламентам Польшчы папраўкі да закона аб Карце паляка палегчаць пераезд у Польшчу грамадзянам краін СНД і Балтыі польскай нацыянальнасці, паведамляе eurobelarus.info.

Фота з сайта
Міхала Дворчыка, на падставе Карты
паляка грамадзяне з гэтых краін змогуць прыязджаць у Польшчу і атрымліваць
польскае грамадзянства пасля года пражывання ў краіне. На працягу першых 9
месяцаў такія асобы будуць атрымліваць штомесячную дапамогу памерам 600 злотых
(140 еўра).
МУС Польшчы чакае, што на працягу 10 гадоў у Польшчу прыедуць каля 200 тысяч палякаў з краін СНД і краін Балтыі.
Папраўкі да закона аб Карце паляка таксама прадугледжваюць, што ў надзвычайных сітуацыях, у выпадку пагрозы для жыцця, палякі, якія пражываюць за мяжой, будуць мець тыя ж правы, што і грамадзяне Польшчы. Паводле слоў дэпутата, гэта становішча дае магчымасць пры неабходнасці хутка правесці эвакуацыю асобаў польскага паходжання.
Дворчык таксама дадаў, што ў бліжэйшы час пачнуцца міжведамасныя кансультацыі, якія тычацца закона аб рэпатрыяцыі.