У Варшаве прайшла акцыя салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі
У Варшаве 18 лістапада прайшоў пікет салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі Дзмітрыем Дашкевічам і Мікалаем Статкевічам. Акцыя была арганізавана офісам дэпутата Еўрапарламента ад Польшчы Марэкам Мігальскім сумесна з грамадзянскай кампаніяй "Еўрапейская Беларусь".
Як паведамляе прэс-служба Мігальскага, у пікеце ўзялі ўдзел прыкладна 30 чалавек, у тым ліку рэдактар сайта charter97.org Наталля Радзіна і дырэктар "Беларускага Дома ў Варшаве"
Дзмітрый Бародка, а таксама прадстаўнікі беларускай дыяспары з Польшчы, Францыі, Літвы, Швейцарыі і Бельгіі.
Падчас пікета на вялікім экране паказвалі фільм "Беларуская мара", які расказвае пра падзеі 19 снежня 2010 года — разгон мірнай дэманстрацыі на плошчы Незалежнасці пасля
прэзідэнцкіх выбараў і затрыманых прадстаўніках апазіцыі.
У канцы кастрычніка офіс Марэка Мігальскага запусціў спецыяльны сайт www.2free.eu, на якім можна знайсці інфармацыю пра сітуацыю з Дзмітрыем Дашкевічам і Мікалаем
Статкевічам, а таксама пра акцыі ў іх падтрымку.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН