У Талачыне затрыманы Раман Забела
23 сакавіка раніцай у Талачыне на аўтобусным прыпынку міліцыя затрымала актывіста кампаніі "Наш Дом" Рамана Забелу.
Аперацыя «міліцэйскі хапун» пачалася ў горадзе Талачын раніцай. Проста на прыпынку аўтобуса па дарозе на працу затрыманы і дастаўлены ў РАУС грамадскі актывіст Раман Забела. Затрыманне праводзіў адзін з лепшых сышчыкаў крымінальнага вышуку маёр міліцыі Карота. Падставы для затрымання стандартныя — Раман Забела падобны на чалавека, які падазраецца ў здзяйсненні злачынства.
Актывіст Мікалай Петрушэнка пракаментаваў гэтую падзею:
— Прычынай для такіх дзеянняў можа быць усё што заўгодна. Раман вядомы тым, што тры гады таму назад выйграў судовы працэс і адбіў атаку мясцовага РАУС за нібыта ўчыненае правапарушэнне.
На яго быў складзены пратакол за незаконнае размахванне сцягам у парку. У судзе справа рассыпалася ... Раман Забела сфармаваў футбольную каманду "Наш Дом", якая паспяхова выступала на
раённым турніры. Нарэшце, не выключана, што затрыманне з'яўляецца прэвентыўным напярэдадні святкавання 95-годдзя БНР з мэтай не дапусціць яго ўдзелу ў афіцыйна дазволеным масавым мерапрыемстве
ў Мінску.
http://spring96.org/be/news/62068