У Смалявічах на будоўлі «Алмі» адбыўся выбух і пажар
У Смалявічах (Мінская вобласць) 21 жніўня каля 15:10 пачаўся пажар на будоўлі будынку вытворча-лагістычнага цэнтра «Алмі» па вуліцы Гандлёвай. У момант загарання ў будынку праводзіліся будаўніча-мантажныя работы, на яго тэрыторыі знаходзілася каля 50 чалавек.
На тушэнне пажару асабіста выязджаў намеснік кіраўніка МНС Беларусі Аляксандр Ганчароў.
Узгаранне паўстала з-за парушэння супрацьпажарных патрабаванняў пры правядзенні агнявых работ па рэзцы металу. Да прыбыцця ратавальнікаў працаўнікі прадпрыемства самастойна спрабавалі патушыць пажар, але з-за хуткага распаўсюджвання па гаручым матэрыяле і стварэнні высокай тэмпературы адбыліся ўнутры будынка выбухнулі два кіслародныя балоны, паведамілі ў МНС.
У выніку пажару абрынуўся дах на плошчы 240 квадратных метраў, дэфармаваўся каркас будынка, выгаралі памяшканні цэнтру са складзенымі будматэрыяламі. Ратуючыся, адзін з працаўнікоў саскочыў з даху будынка вышынёй шэсць метраў і атрымаў адкрытую чэрапна-мазгавую траўму.
Пажар быў патушаны ў 18:03.
Пажар у Смалявічах