У Слоніме запланаваны пікет супраць забароны пікетаў

Краўнік Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл Іван Шэга падаў заяўку ў Слонімскі райвыканкам на правядзенне 28 верасня пікету, у якім мяркуецца ўдзел каля 40 чалавек.  



shega_ivan_ivanavich_1_.jpg

Па словах Івана Шэгі, гэта будзе пікет-пратэст супраць практыкі забаронаў мясцовымі вертыкальшчыкамі правядзення пікетаў і іншых масавых мерапрыемстваў, якія плануюцца дэмакратычнымі сіламі ў Слоніме.

За апошнія дзесяць гадоў слонімскія чыноўнікі яшчэ ніводнага разу не дазволілі мясцовым дэмакратычным актывістам правесці пікет ці мітынг у Слоніме.

spring96.org