Чытачы бароняць “Газету Слонімскую”

9 верасня сябра Слонімскай суполкі БХД Алесь Масюк падаў у мясцовы райвыканкам заяўку на правядзення 29 верасня ў гарадскім парку пікету.



masiuk_ales.jpg

Алесь Масюк

Па словах Алеся Масюка, пікет будзе прысвечаны абароне “Газеты Слонімскай”, а таксама за права жыхароў Слонімшчыны свабодна афармляць падпіску на незалежнае выданне ў аддзяленнях РУП "Белпошта" і набываць яго ў кіёсках "Белсаюздруку".

Каторы год жыхары Слоніма спрабуюць адстаяць сваё права свабодна афармляць на пошце падпіску на "Газету Слонімскую" і свабодна яе набываць у кіёсках "Белсаюздруку". Толькі за бягучы год у розныя інстанцыі двойчы дасылаліся звароты, пад якімі свае подпісы паставілі каля 500 чалавек, з просьбай уключыць газету ў падпісны каталог РУП «Белпошта» і даць магчымасць свабодна прадаваць яе праз шапікі “Белсаюздруку”. Аднак чыноўнікі просьбу слонімцаў пастаянна ігнаруюць.

 
spring96.org