У Рагачове адкрыюць помнік згушчонцы
Рагачоўскі малочна-кансервавы камбінат адкрые 23 лістапада помнік згушчонцы ўласнай вытворчасці. Як паведамілі на прадпрыемстве, гэта будзе скульптура вышынёй чатыры метры, выкананая "у антычнай тэхніцы мазаікі з каляровага шкла".
Скульптура будзе ўяўляць сабой копію фірмовай бляшанкі згушчанага малака.
На прадпрыемстве заяўляюць, што вылучаць скульптуру будзе выразнасць ліній і тонкасць працы. Імя стваральніка помніка не ўдакладняецца, аднак адзначаецца, што гэта вядомы
мастак-манументаліст.
Урачыстая цырымонія адкрыцця пройдзе ля завода 23 лістапада ў 12:00, усталяванне помніка прымеркавана да 75-годдзя Рагачоўскага малочна-кансервавага камбіната.
telegraf.by