У панядзелак а 18-й: аматары Багдановіча абараняюць музей Максіма, чытаючы вершы
Чытачы Максіма Багдановіча, абураныя звесткамі пра знішчэнне музея класіка, адгукнуліся на заклік вядомых грамадскіх дзеячаў і збіраюцца ў панядзелак, 16 снежня, а 18-й гадзіне на ганку музея, каб чытаць ягоныя вершы.
Чакаюцца як аматары творчасці Багдановіча, так і знакамітыя паэты з вершамі, прысвечанымі класіку.
Сустрэчы на ганку а 18-й плануецца рабіць штодзённымі да тае пары, пакуль улады не адмовяцца ад скасавання музея.