У Мінску распачынаецца чарговы сезон курсаў «Мова ці кава»
Тэма першага занятка — «АБШЧЭПІТ» :)
На занятку будзе лексіка і слоўнік для размовы ў кавярні. А таксама дыскусія: ці варта размаўляць на мове з афіцыянтам? Чаму ў рэстаранах звычайна няма беларускага меню? Ці абавязаны бармен
адказваць кліенту на беларускай? І ці ўвогуле лёгка ў Мінску адкрыць сваю «маленькую кавярню»?
Госці «Мова ці кава» — гаспадары мінскіх рэстаранаў, у тым ліку бара «Тутэйшыя», які нечакана апынуўся ў цэнтры інтэрнэт-скандалу праз інфармацыю пра
«зніжкі беларускамоўным». У якасці «свежай галавы» прыйдзе Паліна Рэспубліка.
Вядоўцы — Алесь Залеўскі, Васіль Дранько-Майсюк і Уладзь Лянкевіч.
Першы занятак пройдзе 13 студзеня а 19-й гадзіне ў новым месцы: ЦЭХ. Курсы змянілі месца правядзення — цяпер яно зможа змясціць усіх ахвочых, — але застаюцца вернымі сваёй
канцэпцыі.
facebook.com