У Мінску на сёння плануюць «Стоп-падатак-3»

У сеціве з'явіліся заклікі правесці сёння чарговую акцыю супраць «аўтапабору».



stop_padatak.jpg

Уладальнікаў аўто заклікаюць незадоўга да 18.00 выяжджаць на прылеглыя да праспекту Незалежнасці вуліцы, каб іх заблакаваць, ехаць павольна і роўна а 18.00 падаць працяглы гукавы сыгнал.
Мяркуецца, што а 18.30 удзельнікі акцыі трапяць на праспект Незалежнасці, каб роўна а 18.30 зноў падаць працяглы гукавы сыгнал.
Ананімныя арганізатары акцыі заклікаюць да ўдзелу і пешаходаў, якія могуць выйсці на ходнікі ўздоўж праспекту Незалежнасці і раскідаць там дробныя купюры, каб пакпіць з уладаў, якія ўвялі новую дзяржпошліну.
Папярэднія акцыі «Стоп-падатак» арганізоўваліся 20 і 27 снежня.
svaboda.org