Падчас "Стоп-падатку" ў Гродна затрыманы актывіст МХД Мікола Верамеенка
Падчас акцыі "Стоп-падатак 2” у Гродна быў затрыманы актывіст “Маладых хрысціянскіх дэмакратаў” Мікола Верамеенка. Хлопца павезлі ў пастарунак.
"Яго спачатку спынілі і звінавацілі літаральна ў тым, што "ён праехаў у адным і тым жа месцы тры разы”. Пасля, калі ён запытаўся, на якой падставе яго затрымліваюць, адказалі, што машына знаходзіцца ў вышуку і трэба пад’ехаць у Гродзенскую ДАІ", — паведаміў "Радыё Рацыя" бацька затрыманага, актывіст “Беларускай хрысціянскай дэмакратыі” Сяргей Верамеенка.
Мікалая Верамеенку пратрымалі тры гадзіны, як і абяцалі. Перад вызваленнем ён запатрабаваў, каб міліцыянты зрабілі запіс у пратаколе, што яго аўтамабіль не ўдзельнічаў ні ў якім ДТЗ і не знаходзіцца ў вышуку.
"Затрымліваў машыну інспектар Грыцкевіч, не спяшаўся складаць пратакол інспектар Дзядзюшка", — адзначыў Сяргей Верамеенка прэсавай службе БХД.