У Мікашэвічах затрымалі Віталя Каліноўскага за улёткі пра палітвязняў

Мікашэвіцкага актывіста Віталя Каліноўскага затрымалі за расклейванне на аўтобусных прыпынках інфармацыйных улётак пра беларускіх палітычных вязняў.



vitalj_kalinouski.jpg

Віталь Каліноўскі

У Мікашэвіцкім раённым аддзяленні актывіста пратрымалі больш за дзве гадзіны, канфіскавалі улёткі і склалі на яго адміністрацыйны пратакол за “распаўсюд улётак нерэкламнага характару”, — распавядае Віталь Каліноўскі. — Патрабавалі, каб я прызнаўся, што я паўсюль расклейваў гэтыя ўлёткі сам.

Улёткі, прысвечаныя палітвязням. Заўтра суд над Юрыям Рубцовым у Пружанскім раённым судзе. І вельмі важна, каб людзі ведалі, што ў нас ёсць палітвязні, якія не могуць свабодна выказваць сваё меркаванне.

Як распавёў Віталь Каліноўскі вызначана ўжо прыкладная дата суда па ягонай справе — не пазней за 12 чэрвеня.

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя