Расследаванне справы Надзеі Саўчанкі завершана
„У цяперашні час ужо завершаны следчыя дзеянні па справе Надзеі Саўчанкі. Акрамя гэтага, працягваецца расследаванне ў дачыненні да Сяргея Літвінава”, – сказаў афіцыйны прадстаўнік СКР Уладзімір Маркін.

21 траўня адвакат Марк Фейгін паведаміў, што папярэдняе следства па справе Надзеі Саўчанкі завершана, аднак у СКР гэтую інфармацыю не пацвердзілі. Надзея Саўчанка, якая знаходзіцца пад
арыштам з ліпеня 2014 года, абвінавачваецца ў датычнасці да забойства двух расейскіх журналістаў у Данбасе.
Нядаўна ёй было прад’яўлена абвінавачванне ў незаконным перасячэнні мяжы. Сама Саўчанка віну адмаўляе.
Паводле рускай службы Бі-бі-сі