КДБ заявіў, што не мае дачынення да затрымання расійскага бізнэсоўца

Учора расійскія СМІ паведамілі пра затрыманне ў Мінску "правай рукі" мільярдэра Прохарава Максіма Фінскага.



kdb2.jpg

фотаздымак bymedia.net
КДБ Беларусі не мае дачынення да затрымання чальца савета дырэктароў расійскай кампаніі "Інтэргеа" Максіма Фінскага (яна ўваходзіць у групу "Анэксім" мільярдэра Міхаіла Прохарава). Пра гэта заявіў начальнік прэс-службы КДБ Дзмітрый Пабяржын.
Учора расійскія СМІ паведамілі пра затрыманне ў Мінску "правай рукі" мільярдэра Прохарава Максіма Фінскага, які з фальшывым пашпартам спрабаваў уцячы з Расіі праз Беларусь на Захад. Яго нібыта схапілі ў аэрапорце і змясцілі ў следчы ізалятар дзяржбяспекі. Аднак Пабяржын заявіў, што ў СІЗА КДБ Фінскага няма.
Паведамляецца, што расійскі бізнэсовец не змог расплаціцца з мноствам пазык, узятых у расійскіх банкаў і іншых інвестараў. У адносінах яго распачалі крымінальную справу па артыкуле "Махлярства, здзейсненае арганізаванай групай альбо ў буйным памеры". Максім Фінскі знаходзіўся ў Маскве пад хатнім арыштам.
Паводле БЕЛТА, Еўрарадыё