У Маладэчна "Хвалю Салідарнасці" правялі актывісты трох партый
У Маладэчна 21 сакавіка ў рамках кампаніі "Хваля салідарнасці" апазіцыйнымі актывістамі была распаўсюджаная па горадзе інфармацыя пра палітвязняў у нашай краіне.
Напрыканцы дня прадстаўнікі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, Аб'яднанай грамадзянскай партыі, Партыі БНФ і праваабаронцы памаліліся за палітвязняў ля памятнага знака "Пакутнікам за волю і незалежнасць Беларусі.
Нагадаем, марафон "Хваля Салідарнасці" пройдзе па 37 гарадах Беларусі і скончыцца акцыяй у Дзень Волі ў Менску. Праглядзець мапу Хваля Салідарнасці - БХД можна тут.