У Магілёве прайшоў адзіночны пікет супраць расійскай авіябазы

Жыхар Магілёва Мікалай Гладышаў пікетаваў Магілёўскі гарвыканкам у знак пратэсту супраць размяшчэння расійскай авіябазы ў Беларусі.



piket.jpg

Ён трымаў плакат «Не — расійскім авіябазам на зямлі Беларусі».

Такім чынам ён вырашыў выказаць сваю нязгоду з планамі ўладаў размясціць у краіне расійскую авіябазу. Ён сказаў, што пасля развалу Савецкага Саюза ўсе расійскія авіябазы былі выведзены з краін Усходняй Еўропы і надыдзе час, калі гэтыя базы выведуць з беларускай тэрыторыі.

Мікалай Гладышаў з'яўляецца прыхільнікам Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

 

Затым супрацоўнікі міліцыі забралі сп. Гладышава ў пастарунак, а плакат знялі.

Пікет працягваўся больш за гадзіну.

Радыё Свабода