У Мінску праходзіць з’езд няўрадавых арганізацый

Удзел у ім прымаюць больш за 300 грамадскіх арганізацый з усёй Беларусі.
Сёння ў Мінску адкрыўся сёмы Кангрэс Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі — паведамляе Радыё “Свабода.
«Гэта ўжо другая спроба правесці такое мерапрыемства», — паведаміў кіраўнік асамблеі Сяргей Мацкевіч. «Мы намерваліся сабрацца ў маі, але тады кіраўніцтва Міжнароднага адукацыйнага цэнтру IBB адмовіла ў памяшканні.»

da3fde159d754a2555eaa198d2d105b2.jpg

Асамблея дэмакратычных няўрадавых арганізацыяў Беларусі — самае вялікае аб’яднанне беларускіх грамадскіх ініцыятываў. У яе ўваходзяць 302 арганізацыі, прычым толькі 70 з іх афіцыйна зарэгістраваныя. «І гэтая лічбы яскрава сведчыць пра стаўленне дзяржавы да станаўлення грамадскай супольнасці ў Беларусі», — лічыць Сяргей Мацкевіч.

Удзельнікі кангрэсу абмяркуюць стан грамадзянскай супольнасці, развіццё рэгіянальных ініцыятываў, прасоўванне грамадскага дыялогу, узаемадзеянне з палітычным сектарам і іншыя пытанні.

Сітуацыя трэцяга сектару ў Беларусі застаецца складанай, але грамадзянская супольнасць дзейнічае і не здаецца — такі быў лейтматыў выступаў удзельнікаў з’езду.

Кангрэс Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі завершыцца 17 чэрвеня.

Паводле radyjo.net