У Гродне вызначылі лепшыя культурніцкія праекты
"Культура паляпшае жыццё" — пад такім слоганам 16 траўня ў Гродне прайшоў кірмаш праектаў, арганізаваны ў межах культурніцкай кампаніі "Будзьма беларусамі!".
Нягледзячы на тое, што ў апошні момант "па тэхнічных прычынах" імпрэзу давялося перанесці з кавярні “Н2О” на вул. Будзёнага, удзел у ёй узялі каля чатырох дзясяткаў чалавек.
У час сустрэчы былі прэзентаваныя заяўленыя гарадзенцамі на конкурс ідэй культурніцкіх праектаў.
Вядоўцы Кірмашу Аляксей Шота і Хрысціна Марчук
Вітальныя словы ад прадстаўніцы кампаніі "Будзьма беларусамі!" Алены Макоўскай
Сустрэча прайшла ў творчай і разняволенай атмасферы
Лепшыя праектныя ідэі абіралі самі ўдзельнікі кірмаша. Вось як выглядае выніковая табліца галасавання:
Сваімі высновамі пра вынікі мерапрыемства падзялілася яго вядоўца Хрысціна Марчук:
Заўжды найцяжэй казаць пра вынікі дыскусій на культурніцкія тэмы.
Станоўчы эфект можа стаць бачным пра тыдзень, год альбо не праявіцца зусім.
І разам з тым, я пераканана, што такія сустрэчы кладуць каштоўныя каменьчыкі ў падмурак гарадской супольнасці творцаў.
Мы знаёмімся, размаўляем, абменьваемся досведам, расказваем пра свае ідэі і цяжкасці, — усё гэта паскарае працэсы ў галіне культуры.
Фота Яна Лялевіча