У чым дапамагае Палоніі польскі ўрад?
Адным атрымліваецца гэта лепш, другім менш паспяхова — гаворка пра падтрымку суайчыннікаў па-за межамі краіны. Журналіст Беларускага Радыё Рацыя Радэк Дамброўскі правяраў у чым дапамагае Палоніі польскі ўрад.
Фота Marian Paluszkiewicz
— Ужо доўгія гады раней пры Сенаце Рэчы Паспалітай, а зараз пры польскім урадзе працуе праграма супрацы з палякамі за мяжой, якую каардынуе МЗС Польшчы. Гэтая дапамога праяўляецца і канкрэтнымі дзеяннямі пры рэалізацыі супольных праектаў, часта з выдатнай фінансавай падтрымкай і выказваннем адпаведных пастулатаў, датычных пашаны правоў польскай меншасці ў краінах яе пражывання. Падтрымкай сістэмы польскай адукацыі па-за яе межамі займаецца Асяродак развіцця польскай адукацыі за мяжой. Агулам апякуецца ён школамі ў 37 дзяржавах свету. Добра ўсім вядомая ў Беларусі карта паляка — гэта таксама праява дапамогі і падтрымкі сваіх суайчыннікаў, якія па розных прычынах апынуліся па-за межамі Польшчы.
Польская Рэч Паспалітая дапамагае палякам па-за межамі ў захаванні іх сувязі з нацыянальнай культурнай спадчынай, а асоба якой польскае паходжанне пацверджанае згодна з законам, можа стала пасяліцца на тэрыторыі Польшчы.