У Брэсце адмянілі круглы стол і прэс-канферэнцыю

З-за неспрыяльных умоваў надвор’я ў Брэсце адмянілі круглы стол і прэс-канферэнцыю. У іх планавалі ўзяць удзел старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, ягоны намеснік Леў Марголін, а таксама планаваўся прыезд экс-кіраўніка Нацбанка Станіслава Багданкевіча.



wujekuladzimir.jpg

Уладзімір Вуек

Удзельнікі не змаглі даехаць да месца прызначэння. Пра гэта паведаміў адзін з арганізатараў сустрэчы Уладзімір Вуек:

На жаль, мы вымушаны перанесці сустрэчу з-за форс-мажорных абставін, звязаных са складанымі ўмовамі надвор’я. Справа ў тым, што Анатоль Лябедзька і Леў Марголін не могуць дабрацца з Мінска ў Брэст, бо замецена траса, спынены транспарт і фактычна немагчыма ўзяць білет на цягнікі.

Пра месца і час правядзення сустрэчы паведамяць у бліжэйшыя дні. На сустрэчы плануецца ўзняць пытанні ўдзелу ў мясцовай выбарчай кампаніі, прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці ды іншыя.

Беларускае Радыё “Рацыя”