У жодзінскай сям'і, затрыманай у саўне, не будуць забіраць прыёмнае дзіця

Прыёмных бацькоў выклікалі ў гарвыканкам і сказалі, што дамова аб прыёмным бацькоўстве будзе скасаваная, але замест яго сям'я можа сабраць дакументы і аформіць апеку на дзіця, паведамляе «Еўрарадыё».

Іну Чыжонак затрымалі 24 красавіка, калі міліцыя паведаміла, быццам група жодзінцаў прыйшла ў прыватную саўну з пратэснай сімволікай.

Іну Чыжонак затрымалі 24 красавіка, калі міліцыя паведаміла, быццам група жодзінцаў прыйшла ў прыватную саўну з пратэснай сімволікай.

Чыноўнікі адмовіліся ад ідэі забраць прыёмнае дзіця ў жодзінскай сям'і Чыжонкаў.

12-гадовы Руслан застанецца ў сям'і, але яго бацькам перастануць плаціць заробак. Ім прапанавалі замест прыёмных бацькоў аформіць апякунства, піша rebenok.by.

Іну Чыжонак затрымалі 24 красавіка, калі міліцыя паведаміла, быццам група жодзінцаў прыйшла ў прыватную саўну з пратэснай сімволікай. Пасля гэтага сям'і сталі пагражаць, што забяруць прёмнага сына.

Па словах Іны, на працу да яе мужа Сяргея прыйшоў чыноўнік гарвыканкама і прапанаваў падпісаць паперу аб скасаванні дамовы на прыёмнае бацькоўства. Сяргей афіцыйна аформлены ў аддзеле адукацыі і атрымлівае заробак — каля 300 рублёў.

Руслана ўзялі ў сям'ю ў трохгадовым узросце / facebook.com

Руслана ўзялі ў сям'ю ў трохгадовым узросце / facebook.com

Мужчына пайшоў на прыём да намесніка начальніка аддзела адукацыі. Там яму сказалі, што на іх сям'і паступіў сігнал пра неспрыяльную абстаноўку, таму рашэнне па дзіцяці будзе прымацца на пашыранай нарадзе ў гарвыканкаме.

5 траўня ў 15:00 прыёмных бацькоў выклікалі ў гарвыканкам і сказалі, што дамова аб прыёмным бацькоўстве будзе скасаваная, але замест яго сям'я можа сабраць дакументы і аформіць апеку на дзіця.

"Так, мы пазбаўляемся стаўкі прыёмнага бацькі. Але наша мэта была, каб нам пакінулі дзіця, і гэта, вядома, галоўнае", — з палёгкай адзначае Іна.

Па словах жанчыны, яшчэ тыдзень таму ў чыноўнікаў такіх планаў не было — наадварот, яе мужу тэлефанавалі і прарпаноўвалі падпісаць падаўжэнне дамовы аб прыёмным бацькоўстве.