У спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў — яшчэ пяць Telegram-каналаў
Пасля Лошыцы надышоў час Чыжоўкі.
Інфармацыйная прадукцыя Telegram-каналаў «Чыжоўка 97% — Чыжоўка97!», «Алтайская», «Чорная кніга Завадскага», «Ангарская 97%» і тelegram-чата «Чат: Партызанская станцыя метро» прызнана экстрэмісцкімі матэрыяламі.
Рашэнне прынята па заявах пракуратуры Заводскага раёна Мінска, паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.