Што думаюць пра сваіх мужчын жонкі шахцёраў, якія пайшлі ў стачку?

— Жонка гэта той чалавек, які ўмацоўвае пазіцыю мужа ў рашэнні сысці ў стачку, — дзеляцца жонкі шахцёраў. Відэа з імі размясціў страйкам ААТ «Беларуськалій».


Агульная мэта зблізіла гэтых жанчын з Салігорска. Яны пазнаёміліся паміж сабой і сталі падтрымліваць адзін аднаго. Але галоўнае тое, што яны падтрымалі сваіх мужоў, якія, пайшлі ў стачку ва ўмовах жорсткіх рэпрэсій і беззаконня і страцілі працу, а некаторыя і свабоду.
— У мяне б паўсталі пытанні да мужа, калі б ён не пайшоў у стачку. Я ведаю яго мысленне, светапогляд, стаўленне да таго, што адбываецца, да ўлады ў краіне. Адзінае, я сказала, падумай: зможаш — не зможаш. Але ён пайшоў і сказаў: "Усё, дарагая, я ў стачцы!".
Я сказала, што ён бы ўсё роўна па-іншаму і не зрабіў, не змог бы жыць у разладзе з самім сабой. Для мяне гэта была нават палёгка, таму што адпускаць мужа ў шахту на дадзены момант — гэта небяспечна. Мы бачым, колькі цяпер няшчасных выпадкаў, — кажа жонка шахцёра.


Жанчыны не проста лічаць рашэнне сваіх мужоў правільным, але і ганарацца імі.
— Гэта вельмі важна, каб не было разладу ў сям'і праз непаразуменне. Цяжка, калі мужчына прыходзіць дадому і не знаходзіць падтрымкі. Распавяду пра адну з нас. Яна ўпершыню ўбачыла мужа не запалоханым, а свабодным і ўсмешлівым і так і сказала: «Хадзі ў сваю стачку, толькі ўсміхайся, — дзеліцца жонка страйкоўца.
Жанчына распавядае пра тое, як староннія людзі ставяцца да рабочых, якія пайшлі ў стачку.
— Да выбараў, да пачатку стачкі мне здавалася, што вакол вельмі мала аднадумцаў, што кожны жыве сваім жыццём і нічога вакол не заўважае. Але калі да мяне на суд прыйшлі незнаёмыя людзі падтрымаць, калі незнаёмыя людзі сабралі мне грошы на штраф… Аднойчы дастаўка прынесла шэсць пакетаў ежы ад кагосьці! Мы не прасілі і не чакалі. Як мы можам спыніцца, калі людзі так у нас вераць, — дзеліцца жанчына.
Усе яны, як і мужы, лічаць, што стачка — самы лепшы спосаб, каб спыніць беззаконне ў нашай краіне.
Паводле даных стачкаму ААТ «Беларуськалій», да страйку далучыліся ўжо больш за 100 шахцёраў.
У той жа час стала вядома аб тым, што Канада, як і нарвежская кампанія Yara, гатовая перагледзець дачыненні з ААТ «Беларуськалій», як з «бізнесам, які ўзбагачае Лукашэнку і яго паслугачоў», піша выданне Новый путь.
Канада, сумесна з краінамі ЕС рыхтуюць увядзенне эмбарга на экспарт беларускіх калійных угнаенняў. З прычыны гэтага могуць быць замарожаныя ўсе валютныя аперацыі кампаніі-трэйдара. Пытанне будзе вырашацца ў бліжэйшыя тыдні.
"Мы цвёрда перакананыя, што санкцыі, накіраваныя на грашовую масу Лукашэнкі, — гэта самы эфектыўны спосаб пакласці канец катаванням і гвалту, якія адбываюцца сёння, і прынесці ў Беларусь дэмакратыю», — прыводзіць выданне словы аднаго з канадскіх парламентарыяў.